Дэні Бойл зняў працяг культавага зомбі-трылера на тэлефон
"Праз 28 дзён"
Завяршыліся асноўныя здымкі працягу знакамітага постапакаліптычнага трылера “Праз 28 дзён”. Як стала вядома Wired, рэжысёр карціны Дэні Бойл выкарыстоўваў у сваёй працы некалькі iPhone 15 Pro Max. Устаноўленыя на алюмініевыя каркасы смартфоны былі абсталяваны адмысловымі аб'ектывамі.
Здымачная група падпісала пагадненне пра неразгалошванне інфармацыі аб выкарыстанні смартфонаў пры вытворчасці, таму падрабязнай інфармацыі пакуль няма.
Паводле інфармацыі выдання, бюджэт карціны склаў 75 млн долараў, што можа зрабіць “Праз 28 дзён” самым дарагім праектам, знятым на тэлефон.
Першая частка серыі “Праз 28 дзён” выйшла ў 2002 годзе. У арыгінальным сюжэце фільма экаактывісты выпадкова выпускаюць з лабараторыі малпу, якая заражана "вірусам лютасці".
Калі малпа кусае дзяўчыну, інфекцыя заражае яе арганізм, і яна нападае на ўсіх, хто быў у лабараторыі. Праз 28 дзён эпідэмія ахапляе ўсю Вялікабрытанію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.