Depeche Mode далі канцэрт на Галівудскім бульвары

Мінулым вечарам брытанцы «Depeche Mode» далі канцэрт на знакамітым Галівудскім бульвары ў Лос-Анджэлесе.  Адмыслова для іх мясцовыя ўлады перакрылі ўвесь бульвар і збудавалі вялікую сцэну на рагу з Вайн Стрыт.

Папулярнае амерыканскае шоў Джымі Кімэла, якое выходзіць на канале ABС, транслявала частку выступу DM у жывым эфіры. Па тэлебачанні паказалі толькі сем хвілін выступу гурта, захапіўшы песню "Wrong" з новага альбома "Sounds Of The Universe" і класічны трэк "Personal Jesus" 1990 года.


music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі