Дэпутат Канапацкая: Палата прадстаўнікоў — гэта балота

Дэпутат Канапацкая: Палата прадстаўнікоў — гэта балота

Дэпутатка парламента ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая назвала Палату прадстаўнікоў “балотам”. Такую заяву янга зрабіла 3 снежня ў Магілёве падчас сустрэчы з мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі.

“Я пабыла там ужо знутры і бачу, якое там балота, і бачу ўсю гэту кухню, і тое, што па большасці пытанняў адзін голас “супраць”, і я ведаю, чый ён, і ўсе ведаюць, чый ён. Вы ведаеце, робіцца часам страшна, бо гэтое балота трэба неяк пераадольваць. І я тут адна не ў стане зрабіць пры ўсім жаданні, пры ўсіх магчымасцях. Давайце рабіць разам”, — сказала Канапацкая на сустрэчы.

Пры гэтым дэпутатка ад апазіцыі запэўнівае, што на яе “балота” ніяк не паўплывала. Яна падкрэслівае, што не носіць дэпутацкі значок, а ў яе кабінеце няма партрэта Аляксандра Лукашэнкі, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі