Дэпутат Палаты прадстаўнікоў стаў чэмпіёнам свету і прызёрам Алімпіяды
Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі афіцыйна анулявала вынікі беларускіх атлетаў Івана Ціхана і Надзеі Астапчук.
Маюцца на ўвазе тыя вынікі, якія былі паказаныя спатсменамі пасля новавыяўленых станоўчых допінг-пробаў. У кідальніка молата Ціхана гэта перыяд ад 22 жніўня 2004-га да 21 жніўня 2006 года, у штурхальніцы ядра Астапчук — гэта перыяд ад 13 жніўня 2005-га да 12 жніўня 2007 года і з 5 жніўня 2012-га.
Такім чынам, чэмпіёнам свету-2005 у кіданні молата аб'яўлены беларус Вадзім Дзевятоўскі, яго вынік — 82 метра 60 сантыметраў. Акрамя таго, Дзевятоўскі, які цяпер з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, атрымае "бронзу" Алімпіяды 2004 года, дзе ён заняў чацвёртае месца.
"Прессбол" адзначае, што Надзея Астапчук мусіць вярнуць залаты медаль чэмпіянату свету 2005 года і "золата" Алімпіяды ў Лондане.
Дэпутат Вадзім Дзевятоўскі: “Магчыма, я вярнуся ў вялікі спорт”