Дэпутата з Валожынскага раёна могуць пазбавіць паўнамоцтваў

Дэпутата з Валожынскага раёна могуць пазбавіць паўнамоцтваў

Дэпутата з Валожынскага раёна могуць пазбавіць паўнамоцтваў. Як піша kraj.by, гаворка ідзе пра дэпутата Івянецкага пасялковага савета, які атрымаў судзімасць. Ён быў начальнікам Івянецкага ўчастка РУП “Валожынская ЖКГ” і атрымаў прысуд паводле артыкула “Службовая нядбайнасць”. Нягледзячы на такія акалічнасці, застаўся дэпутатам і працягвае працаваць у ЖКГ на пасадзе інжынера.

Паводле прысуду, вынесенага 25 ліпеня 2018 года, былы начальнік участка ЖКГ атрымаў 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць арганізацыйна-распараджальныя пасады тэрмінам на 5 гадоў. Яго прызналі вінаватым у злачыннай нядбайнасці, праз якую 23 красавіка 2015 года ў Івянцы згарэлі два жылыя дамы.

Цяпер пракуратура вынесла прадпісанне аб датэрміновым спыненні дэпутацкіх паўнамоцтваў асуджанага, але ж пры гэтым не бачыць падставы для яго звальнення з пасады інжынера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі