Дэпутаты пакуль не будуць разглядаць пытанне аб прызнанні Абхазіі
Палата прадстаўнікоў пакуль не збіраецца ўключаць пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў парадак дня вясновай сесіі.
Пра гэта паведаміў старшыня Камісіі па міжнародных справах Сяргей Маскевіч. Маскевіч зазначыў, што дэпутаты вывучылі ўсе юрыдычныя асаблівасці разгляду пытання ў парламенце.
"Гэта пытанне дзяржаўнае, а не парламента, — сказаў ён. — Проста прэзідэнт папрасіў выказацца па ім парламент. Парламент не можа прыняць па ім рашэнне, а выкажа па ім сваё меркаванне", — адзначыў Маскевіч.
Разам з тым дэпутат падкрэсліў, што "пытанне, безумоўна, будзе рана ці позна разгледжана".
БелаПАН