Дэйкала: вяршэнства права, правы чалавека і нацыянальная свядомасць — мая ідэя
4 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук, дацэнтка Кацярына Дэйкала.
Мы апынуліся ва ўмовах, калі рэжым, што пануе ў Беларусі, не проста закансерваваў сітуацыю ў стане застою, але і цягне краіну і нацыю ў багну дэградацыі. Гэта бачна і па сітуацыі ў адукацыі і культуры, і па тым, што адбываецца з сістэмай вяршэнства права і з правамі чалавека. Вяртаць краіну, грамадства ў стан нарамальнага развіцця нам давядзецца вельмі доўга, і на гэта спатрэбіцца шмат высілкаў, перакананая Кацярына Дэйкала.
Пра тое, што трэба зрабіць, каб перайсці ад дэградацыі да развіцця, і як звязаныя вяршэнства права і нацыянальная самасвядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Дэйкала.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.