Для перамогі патрэбна унікальная стратэгія — Залужны аб сваім плане дзеянняў
Валерый Залужны
Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны апублікаваў на сайце CNN артыкул аб сваім бачанні стратэгіі перамогі ў вайне супраць Расіі.
На яго думку, для перамогі Украіне "патрэбна ўнікальная стратэгія". Залужны адзначае, што цэнтральнай рухаючай сілай гэтай вайны сталі беспілотнікі. Менавіта "дроны, нараўне з іншымі відамі сучаснай зброі, забяспечваюць Украіне найлепшы спосаб пазбегнуць уцягвання ў пазіцыйную вайну", дзе ў Украіны няма перавагі.
Але пры распрацоўцы стратэгіі трэба ўлічваць і іншыя фактары. Паводле слоў Залужнага, украінцам, трэба "змірыцца са скарачэннем ваеннай падтрымкі з боку ключавых саюзнікаў". Заходнія запасы ракет і боепрыпасаў для артылерыі змяншаюцца — прычым як "з-за інтэнсіўнасці баявых дзеянняў ва Украіне", так і "з-за глабальнага недахопу зарадаў".
Плюс Расія пасля падзей на Блізкім Усходзе, якія адцягнулі міжнародную ўвагу ад Украіны, можа паспрабаваць справакаваць новыя канфлікты ў іншых рэгіёнах, лічыць галоўнакамандуючы УСУ. Да таго ж Расія мае значную перавагу ў жывой сіле. А ўлады Украіны не могуць "палепшыць колькасць асабовага складу нашых узброеных сіл без ужывання непапулярных мер".
Паводле слоў Залужнага, Украіне патрэбна "масавая рэарганізацыя баявых дзеянняў і адмова ад састарэлага, стэрэатыпнага мыслення".
"Новыя аперацыі могуць уключаць стварэнне лічбавага поля, радыёэлектронны кантроль навакольнага асяроддзя або камбінаваную аперацыю з выкарыстаннем ударных беспілотнікаў і кіберсродкаў. Такія аперацыі будуць каардынавацца і праводзіцца ў рамках адзінай канцэпцыі і плана", — піша галоўнакамандуючы УСУ. Прычым мэтай у гэтым выпадку не заўсёды будзе выключна засяроджаны бой. Гаворка ідзе аб дзеяннях, якія могуць прывесці да зніжэння эканамічных магчымасцяў суперніка, ізаляцыі або яго вымотванню. Хоць на дадзены момант момант, прызнаў Залужны, "прыярытэтам застаецца паляпшэнне сітуацыі на полі бою".
Залужны мяркуе, што стварэнне новай сістэмы вядзення баявых дзеянняў можа быць дасягнута за пяць месяцаў. У гэтым годзе, паводле слоў галоўнакамандуючага УСУ, намаганні павінны быць сканцэнтраваны на трох напрамках: стварэнні сістэмы забеспячэння УСУ высокатэхналагічнымі сродкамі, новай філасофія навучання і вядзення баявых дзеянняў, а таксама на аператыўным асваенні новых баявых магчымасцей.
"Нашай мэтай павінна быць скарыстацца момантам — максімальна нарасціць нашы найноўшыя баявыя магчымасці" і меншымі рэсурсамі нанесці максімальны ўрон ворагу, каб у выніку спыніць расійскую агрэсію, піша Залужны. Рэсурс адзначае, што гэты артыкул быў напісаны да з'яўлення інфармацыі аб магчымым звальненні Залужнага з пасады галоўнакамандуючага УСУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.