Для тых, хто плаціць дарожны збор адразу за год, плануюць зніжку
У Беларусі для тых, хто плаціць дарожны збор адразу за год, плануюць зніжку. Яна складзе 20%. Пра гэтую прапанову паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, інфармуе БЕЛТА. Паводле яго слоў, урад дапрацаваў праект указа, каб людзі маглі плаціць дарожны збор за месяц ці за перыяд, калі актыўна наведваюць лецішчы. Прэм'ер лічыць гэты варыянт справядлівым. А на сённяшні дзень дзейнічае недасканалая сістэма, якая выклікае нараканні беларусаў.
У згаданым указе прапануецца зрабіць больш жорсткай адказнасць за незаплачаны збор. Камеры на дарогах будуць фіксаваць нумары аўтамабіляў, якія трапяць у базу для праверкі.
Калі б усе кіроўцы плацілі дарожны збор, то дарожны фонд меў бы на 50% больш сродкаў, чым цяпер, кажа Румас. А значыць, можна было б значна павялічыць аб'ёмы рамонту дарог.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.