Забойцу гомельскай студэнткі зноў вынеслі смяротнае пакаранне

Прысуд быў агучаны раніцай 24 снежня.

Нагадаем, спрэчкі па справе аб жорсткім забойстве студэнткі Наталлі Емельянчыкавай прайшлі 23 снежня ў Гомельскім абласным судзе. Груноў абвінавачваецца ў тым, што 20 верасня 2012 года з-за крыўды нанёс дзяўчыне не менш за 102 нажавыя раненні, ад якіх яна памерла на месцы.



Раней Гомельскі абласны суд асудзіў Аляксандра Грунова на смяротнае пакаранне. Аднак судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда ў кастрычніку адмяніла смяротны прысуд і накіравала справу на перагляд.



Як інфармуе БелаПАН, дзяржаўны абвінаваўца запатрабавала для абвінавачанага вышэйшую меру пакарання — расстрэл. Пракурор адзначыла, што Груноў здзейсніў злачынства, якое шакіруе сваёй жорсткасцю і гэты чалавек небяспечны для грамадства. За смяротную кару выказалася і маці забітай студэнткі.



Адвакат папрасіў суд пакараць Грунова пазбаўленнем волі. Сам абвінавачаны папрасіў прабачэння ў маці забітай дзяўчыны і сказаў, што "не ведае, як гэта адбылося".


 

Фота — gp.by


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі