Домрачава абвергла чуткі пра свой удзел у чэмпіянаце свету
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава паведаміла, што не будзе выступаць на чэмпіянаце свету ў Халменколене.
Такім чынам, яна абвергла ранейшыя звесткі, быццам збіраецца выступаць на спаборніцтвах, адзначае by.tribuna.com.
У каментары ARD беларуская спартоўка заявіла: "Перад пачаткам сезону я ўжо казала, што бяру паўзу і не буду ўдзельнічаць у гонках".