Доступ да платнай падпіскі БелТА працуе праз неабароненае злучэнне (фотафакт)
Доступ да платнай падпіскі БелТА працуе праз неабароненае злучэнне. Паролі праз такое злучэнне перадаюцца ў адкрытым выглядзе.
Атрымаць доступ да такога пароля можа любы чалавек, падлучаны да сеткі, праз якую адбываецца доступ. Скрасці такі пароль нескладана.
Гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч распавяла Еўрарадыё, што інфармагенцтва час ад часу змяняла паролі на платную падпіску. Гэта значыць, што ўцечка пароляў адбывалася рэгулярна.
Па справе несанкцыянаванага доступа да платнай падпіскі БелТА сёння прайшлі ператрусы ў рэдакцыях TUT.by, БелаПАН і газеты “Навука”. Затрыманыя некалькі журналістаў і рэдактараў.