Дождж і да +8-мі: надвор'е на панядзелак 18 сакавіка
Мінск ранняй вясной
У панядзелак 18 сакавіка ў Беларусі будзе пахмурна і сыра. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снега. Уначы і раніцай магчымы туман, галалёд, на дарогах у асобных раёнах — галалёдзіца.
Вецер — заходні з пераходам на паўночны, ад слабога да ўмеранага.
Уначы на захадзе Беларусі слупок тэрмометра апусціцца да -3-х. Па ўсходзе ў начныя часы будзе да +4-х. Удзень чакаецца ад 3-х да 8-мі цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.