D.O.Z.S.K.I адзначылі Д.Р. вясны
Падарылі ёй канцэрт і вымазаліся тортам Менавіта вясне быў прысвечаны чарговы( а іх не так шмат) выступ тэатра сучаснай харэаграфіі D.O.Z.S.K.I. Чаму вясне? Таму што пра вясну вёў гаворку малады канферанс паміж танцавальнымі мініяцюрамі, ён разважаў пра жанчын і іх узаемаадносіны з мужчынамі. Часамі гэты трындзёж нагадваў поўную бязглуздзіцу, аднак пасаваў асноўнай тэме “досак” -- (калі прымітыўна) сутыкнення двух пачаткаў: Інь і Янь. І т.д. і т.п. і т.д. і т.п.
D.O.Z.S.K.I. шакіравалі, радавалі, захаплялі. D.O.Z.S.K.I. забіралі гледачоў( а іх было огого!) цалкам: накідваліся і вялі за сабою. D.O.Z.S.K.I. бралі глыбінёй драматургіі пастановак, бездакорнай тэхнікай і сапраўднай драматычнай ігрой артыстаў.
Пра развіццё тэатра сведчаць новыя творы, якіх на канцэрце было шмат: гледачы змаглі ўбачыць фантастычна выкананы Вольгай Скварцовай и Змітром Залескім “Дуэт” са спектакля, над якім зараз ідзе актыўная праца, “Мухи на Солнце”.
Таксама аматары “досак” змаглі пазнаёміцца з балетамі( упэўнена, так можна называць гэтыя творы) "В долине доли" -- трыб’ютам да песні С. Старасціна, "Камень. Ножницы. Бумага" -- незвычайным па прыгажосці і геніяльным ў сваім пластычным рашэнні дуэтам і яскравай мужчынскай грузінскай тэмай "Зрелость".
Не абыйшлося без хітоў: праваджалі “Зіму” пад “кірчукоўскае” гуканне вясны (дарэчы, гурт “Троіца” у поўным складзе прысутнічаў на імпрэзе, і не здзіўлюся, калі ў хуткім часе D.O.Z.S.K.I. і “Троіца” створаць нешта глабальнае) і святкавалі “Д.Р.”. Вясны:)
Я мару, каб усе прагрэсіўныя беларусы і госці нашай Беларусі пазнаёміліся з тэатрам сучаснай харэаграфіі D.O.Z.S.K.I., каб у гэтага тэатра нарэшце з’явілася свая “крыша” і каб ён з цягам часу ператварыўся ў тэатр-школу сучаснай харэаграфіі, бо ўласна для мяне D.O.Z.S.K.I. – гэта Сусвет, які патрабуе разумнай думкі і пошукаў разумення гэтай думкі… Гэта ПРЫГАЖОСЦЬ!
А вось для брата Вольгі Скварцовай, адной з галоўных харэографаў тэатра, D.O.Z.S.K.I. – гонар за сястру:
Брат Вольгі Скварцовай: “Для мяне D.O.Z.S.K.I. – гэта мая сястра, Скварцова Оля (смяецца). А яшчэ D.O.S.Z.K.I для мяне – гэта нешта цудоўнае. Насамрэч, на імпрэзах “досак” я амаль не плачу. Гэта адбываецца можа ад годнасці, можа не”…
Наконт любімага спектакля “досак” у брата складана, здаецца, што яму падабаецца ўсё!
Брат Вольгі Скварцовай: “Сёння вось я ўпершыню ўбачыў мініяцюру “ В долине доли”, што танцавалі дзяўчынкі, і мне яна спадабалася. Спадабаўся дуэт “Камень, ножницы, бумага». Ну і “Д.Р.” безумоўна непераймальны”…
Не абыйшлося без гледачоў, якія бачылі D.O.Z.S.K.I. упершыню і апынуліся ў стане шоку.
Глядачка з фотаапаратам: “ Я бачыла ўсё гэта ўпершыню, таму ў падобным стане шоку нешта сказаць і перадаць складана. Выдатна! Безумоўна, цудоўная харэаграфія, якая проста шакіруе, усё гарманічна да мяжы… Супер”…
Дзяўчыны, на якіх запаў наш фатограф Tarantino, падзяліліся сваім бачаннем “досак” і іх твораў:
Дзяўчына першая: “D.O.Z.S.K.I”, на мой погляд, гэта самавызначэнне сябе ў танцы. Мініяцюры спадабаліся ўсе… Тут усё залежыць ад настрою і выклікае розныя эмоцыі. Вось напрыканцы мне спадабалася “Д.Р.” – такое пазітыўнае бачанне свету. Па сэнсавай жа напоўненасці мне запомнілася “ЗРЕЛОСТЬ”.
На думку другой дзяўчыны D.O.Z.S.K.I – гэта само жыццё.
Дзяўчына другая: “ Мне здаецца што D.O.Z.S.K.I -- гэта не тое што танец, гэта само жыццё. Гэта гама пачуццяў, якая нараджаецца не толькі ў цябе ўнутры, але і на сцэне. Гэта нельга назваць танцам, ці наборам рухаў, гэта тое, чым мы жывем”…
Кожны рух у тэатры сучаснай харэаграфіі D.O.Z.S.K.I мае свой сэнс. Колькі яшчэ будзе тых рухаў і колькі нам прыйдзецца іх разгадаць! Дай Божа.