Другі блок БелАЭС увядуць у эксплуатацыю ў кастрычніку 2023 года
Беларуская АЭС / Еўрарадыё
У прамысловую эксплуатацыю другі энергаблок Беларускай АЭС увядуць у кастрычніку 2023 года. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на нарадзе ў Лукашэнкі 6 сакавіка, перадае БЕЛТА.
Пробнае ўключэнне другога энергаблока ў сетку запланаванае на сёлетні красавік. Магутнасць рэактарнай устаноўкі пры гэтым будзе дасягаць 40%.
Міністр нагадаў, што першы энергаблок быў уведзены ў эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года. Праўда, у 2022-м ён паўгода не працаваў. У Мінэнерга назвалі гэта першым планава-папераджальным рамонтам.
Паводле звестак Мінэнерга, ад моманту ўключэння першы энергаблок выпрацаваў ужо больш за 12,5 млрд кВт.гадз. Гэта дазволіла замясціць звыш 3 мільярды кубаметраў газу і зэканоміць для краіны больш за 400 мільёнаўз долараў.
Таксама Каранкевіч паведаміў пра ступень гатоўнасці другога блока: "Агульная будаўнічая і тэхналагічная гатоўнасць другога энергаблока складае каля 98%". Цікава, што пра гатоўнасць другога энергаблока на 97% ведамства заяўляла яшчэ некалькі месяцаў таму — прынамсі ў кастрычніку 2022-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.