Пробнае ўключэнне другога блока БелАЭС у энергасістэму плануецца ўвесну

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

Першае пробнае ўключэнне другога энергаблока БелАЭС у аб'яднаную энергасістэму плануецца сёлета ў сакавіку-красавіку. Пра гэта піша БЕЛТА са спасылкай на намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка.

"Першае ўключэнне ў сетку не азначае, што энергаблок не будзе адключацца. У адпаведнасці з праграмамі мы павінны падымаць да пэўнай магутнасці, праводзіць выпрабаванні, потым скідаць магутнасць да нуля і зноў выпрабоўваць", — адразу папярэдзіў чыноўнік. Ён падкрэсліў, што "для нас самае галоўнае — забяспечыць бяспечную эксплуатацыю энергаблока, ядзерную і радыяцыйную бяспеку. Таму падыходзім да выканання работ скрупулёзна".

Нагадаем, першы энергаблок БелАЭС быў уключаны ў сетку ў лістападзе 2020 года, у прамысловую эксплуатацыю яго вывелі ў чэрвені 2021-га. Але ўвесь гэты час раз за разам з'яўлялася інфармацыя пра адключэнні блока ад сеткі і рамонты. Апошні леташні рамонт — як яго ахарактарызавалі ў Мінэнерга, "планава-папераджальны", — доўжыўся чатыры месяцы. За гэты час быў "выкананы рамонт асноўнага абсталявання рэактарнай устаноўкі, турбагенератара, галоўных цыркуляцыйных помпаў". Пры гэтым аб завяршэнні рамонту Мінэнерга заявіла 22 жніўня, а аб уключэнні ў сетку "пасля завяршэння планавых рэгламентных работ і дадатковых выпрабаванняў" толькі 9 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі