Мінэнерга назвала фэйкам звесткі пра апрамяненне персаналу на БелАЭС

Беларуская АЭС / Еўрарадыё
Беларуская АЭС / Еўрарадыё

У Міністэрстве энергетыкі абвяргаюць звесткі пра апрамяненне персаналу Беларусай АЭС.

"Інфармацыя аб апрамяненні персаналу на БелАЭС, якая з'явілася ў асобных тэлеграм-каналах, не адпавядае рэчаіснасці. Шматузроўневыя сістэмы аўтаматычнай абароны, якія дзейнічаюць на станцыі, забяспечваюць бяспечную працу персаналу і выключаюць магчымасць радыяцыйнага ўздзеяння ў зоне кантраляванага доступу вышэй за дапушчальныя нормы", — заяўляюць у Мінэнерга.

Як распавядала Еўрарадыё, інцыдэнт на БелАЭС здарыўся ў другой палове красавіка. Па часе інцыдэнт супаў з пачаткам "планава-папераджальнага рамонту", калі першы блок АЭС быў адключаны на паўгода.

У Мінэнерга заяўляюць, што ўсе работы на АЭС праводзіліся ў адпаведнасці з нормамі: "Усе работы ў рамках планава-папераджальнага рамонту, у тым ліку частковая перагрузка свежага ядзернага паліва на першым энергаблоку БелАЭС, праводзіліся са строгім захаваннем устаноўленых нагляднымі органамі патрабаванняў і міжнародных нормаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі