Другім беларускім удзельнікам "Be2gether" сталі The Toobes
Другім беларускім удзельнікам міжнароднага фестывалю "Be2gether", які пройдзе 12-14 чэрвеня ў Літве, стане мінскі гурт The Toobes. Першым пагадзіўся ўдзельнічаць у фэсце гурт "Ляпіс Трубяцкой".
Арганізатар фэсту Гедрыўс Клімкявічус прызнаўся, што было разгледжана шмат цікавых варыянтаў, але The Toobes уразілі яго сваёй музыкай і энергетыкай. Сучасную музыку арганізатары фэсту бачаць менавіта так.
The Toobes выступяць на сцэне для маладых гуртоў разам з калектывамі з іншых краін Еўропы: Miloopa (Польшча), Snake & Jet's Amazing Bullet Band (Данія), Delorean (Іспанія), TV/OFF (Фінляндыя), Neverstore (Швецыя), Black Diamond Bay (Вялікабрытанія), L.Stadt (Польшча), Chungin & The Strap-on Faggots (Эстонія), Migloko (Літва), Colours Of The Bubbles (Літва) і іншымі.
У сваю чаргу "Ляпіс Трубяцкой" выступіць на галоўнай сцэне, разам з Gogol Bordello (ЗША), Clawfinger (Швецыя), Touch And Go (Вялікабрытанія), Polarkreis 18 (Германія), Roni Size (Вялікабрытанія), Dilated Peoples (ЗША).
telegraf.by