Два лідэры чэмпіянату Беларусі па футболе пацярпелі паражэнні ў трэцім туры

Матчы 3-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе праходзяць у суботу. Два лідэры — жодзінскае "Тарпеда" і мінскі МТЗ-РІПА — пацярпелі паражэнні. Тарпедаўцы прайгралі ў гасцях "Нафтану" — 0:1, а МТЗ-РІПА ў Салігорску саступіў мясцоваму "Шахцёру" з тым жа лікам. Трэці лідэр чэмпіянату — барысаўскі БАТЭ — яшчэ праводзіць свой матч.
"Віцебск" дома прайграў магілёўскаму "Дняпру" — 0:1, а "Граніт" у Пінску саступіў "Гомелю" — 0:2.

Таксама сёння праходзяць гульні: "Дынама" (Мінск) — "Дынама" (Брэст), БАТЭ — "Смаргонь", "Нёман" — "Мінск".  Іх вынікі стануць вядомыя пазней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі