Двое беларусаў падманулі амерыканскіх падатковых інспектараў
Днямі агенцтва “Асашыэйтэд прэс” распаўсюдзіла паведамленне аб тым, як 25-гадовы Аляксей Пагодзін і 27-гадовы Дзмітрый Гузаў прыдумалі просты механізм атрымання грошай. Яны скачвалі з інтэрнэту імёны, прозвішчы, індывідуальныя нумары і асабістыя дадзеныя памерлых нядаўна людзей і запаўнялі ад іх імя падатковыя дэкларацыі на зварот падаткаў.
Такая практыка ёсць і ў Беларусі: калі выплачваецца падатак на асноўным месцы працы па большай стаўцы, чым патрабуе закон, у канцы года лішак можна вярнуць.
Амаль ва ўсіх выпадках беларусы атрымлівалі ад амерыканскіх падаткавікоў за пераплату — 731 долар. Грошы ім пералічвалі на іх ўласныя банкаўскія рахункі. Такім чынам, махляры зарабілі больш за 60 тысяч долараў. Для гэтага ім давялося запоўніць больш за 280 дэкларацый у падатковыя органы ЗША.
Інфармуе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Фота: Photo.ByMedia.net