Двух актывістаў АГП з плакатам "Далоў самаўладдзе!" затрымалі ў Гродне

Двух актывістаў АГП з плакатам "Далоў самаўладдзе!" затрымалі ў Гродне

У Гродне на плошчу Леніна 7 лістапада з плакатам "Далоў самаўладдзе!" выйшлі актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў

У каментары Радыё "Рацыя" Салянік патлумачыў: "Асноўны лозунг Кастрычніка быў “Далоў самаўладдзе!” Сэнс гэтага слова, я  спадзяюся, вы разумееце. У нас зараз новае самаўладдзе". 

Пасля пікету мужчыны пайшлі з плакатам па вуліцы Ажэшкі і Савецкай. Каля адміністрацыі Ленінскага раёна іх затрымалі міліцыянты. Саляніку заламалі рукі і начапілі кайданкі. 

Абодвух забралі ў Ленінскі РАУС, дзе Саляніку стала кепска: ён хворы на сэрца, мае другую групу інваліднасці. Па словах праваабаронцы Віктара Сазонава, у пастарунак прыязджала хуткая дапамога, Саляніку давалі нейкія лекі. Медыкі прабылі ў міліцыі 15 хвілінаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі