Дыега Марадона мог стаць галоўным трэнерам зборнай Беларусі
4 снежня ў Мінску праходзіць выканкам Беларускай федэрацыі футбола. Галоўнае пытанне — прызначэнне галоўнага трэнера зборнай.
Выканкам Беларускай федэрацыі футбола праходзіць у Мінску. Ён мусіць прыняць рашэнне па кандыдатуры галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі.
Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян прапанаваў на пасаду галоўнага трэнера 41-гадовага Аляксандра Хацкевіча. Перамовы з ім скончыліся ўчора. Было заяўлена, што перамовы таксама вяліся з Кучуком, Ганчарэнкам і "шэрагам замежнікаў". Агенты прапаноўвалі БФФ нават кандыдатуру 54-гадовага аргенцінца Дыега Марадоны, легендарнага футбаліста, які стаў удзельнікам шматлікіх скандалаў.
Фота — sport-xl.org