"Дынама-Мінск" будзе даваць прэс-канферэнцыі на дзвюх мовах
Але толькі пасля хатніх матчаў каманды.
Прэс-канферэнцыі пасля хатніх матчаў "Дынама-Мінск" у КХЛ будуць праводзіцца на абедзвюх дзяржаўных мовах Беларусі — рускай і беларускай. Як паведамляе сайт хакейнага клуба, такое дзвюхмоўе не супярэчыць рэгламенту Кантынентальнай хакейнай лігі.
Нагадаем, што раней з'явіліся звесткі, што КХЛ забараняе мінскаму клубу ўжываць беларускую мову на прэс-канферэнцыях. Аднак у кіраўніцтве лігі кажуць, што такой забароны няма.
Віцэ-прэзідэнт КХЛ: забараніць “Дынама” беларускую мову — гэта нейкі абсурд
Фота — hcdinamo.by