Дыплом ЕГУ прызнаецца ў Літве і Еўропе

Міністэрства адукацыі Літвы заявіла, што дыпломы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта прызнаюцца як у Літве, так і ў іншых краінах ЕС. Прэс-служба ЕГУ нагадвае, што напачатку чэрвеня БелТА апублікавала артыкул “Палитпромывочный вуз”, у якім паведаміла, што дыпломы ЕГУ не прызнаюцца ў Літве.

У сувязі з гэтай заявай ЕГУ накіраваў у літоўскае міністэрства адукацыі і навукі запыт пра статус адукацыйных праграмаў і дыпломаў ЕГУ і іх прызнанні ў Літве і за мяжой, на які атрымала станоўчы адказ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі