Дырэктар РНПЦ гематалогіі і трансфузіялогіі: Продаж крыві за мяжу незаконны

Беларускую кроў, а дакладней плазму, неабходную для вытворчасці лекаў, за мяжу пакуль не пастаўляюць. Беларускае заканадаўства гэтага не дазваляе — паведаміў Еўрарадыё дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру гематалогіі і трансфузіялогіі Міхаіл Патапнёў: Міхаіл Патапнёў: “Нам сённяшняе заканадаўства пакуль не дазваляе прадаваць кроў. Усё вырашаецца ў рамках закону, як вы разумееце. Для гэтага неабходныя нейкія ўмовы, для гэтага патрэбны кантракты, а таксама ўнясенне зменаў у заканадаўства”.

Беларуская кроў у бліжэйшы год наўрад ці патрапіць да замежных партнёраў. Аснову пад будучыя кантракты і пастаўкі крыві за мяжу падрыхтоўваюць ўжо паўтара года, аднак працэс ідзе вельмі павольна. У выніку Беларусь вымушаная на 5, 6 мільёнаў еўра купляць прадукты плазмы, якія не вырабляюць ў Беларусі з-за адсутнасці тэхналогій. Калі б атрымалася наладзіць працэс пастаўкі крыві за мяжу, можна было б абменьваць яе на гэтыя каштоўныя лекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі