Дырэктара дзяржкампаніі абвінавачваюць у незаконнай выдачы пазыкі сыну

МУС кажа, што мужчына выдаткаваў грошы на сябе / Еўрарадыё
МУС кажа, што мужчына выдаткаваў грошы на сябе / Еўрарадыё

Кіраўніка дзяржарганізацыі, 68-гадовую мінчанку, затрымалі аператыўнікі і пракуратура за фінансавыя махінацыі.

Будучы кіраўніком дзяржарганізацыі, жанчына ў парушэнне ўстаноўленага парадку заключыла дамову аб выдачы беспрацэнтнай пазыкі ў 55 тысяч рублёў на 10 гадоў прыватнай футбольнай школе. Устаноўлена, што дырэктар названай школы — сын падазраванай, які выдаткаваў атрыманыя сродкі на асабістыя патрэбы,піша прэс-служба МУС.

МУС ацэньвае гэта як шкоду сваёй кампаніі ў асабліва буйным памеры. На жанчыну завялі крымінальную справу за перавышэнне ўлады, якое пацягнула цяжкія наступствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі