Дырэктара швейнай фабрыкі "Вяснянка" вінавацяць у буйных крадзяжах

Дырэктара швейнай фабрыкі "Вяснянка" вінавацяць у буйных крадзяжах

Суд Ленінскага раёна Магілёва разглядае справу былога дырэктара швейнай фабрыкі "Вяснянка" Максіма Шнэка. Яго вінавацяць у шкодзе прадпрыемству на суму больш за 2 млрд рублёў. Таксама яму выстаўленыя абвінавачанні ў злоўжыванні ўладай або службовым становішчам, шматлікія крадзяжы, выманьваньне крэдыту або субсідыі і службовы падлог.

У каментары БелаПАН прадстаўніца дзяржаўнага абвінавачвання паведаміла, што разглядаецца дзейнасць Шнэка з красавіка 2012 года па лістапад 2014 года. Увесь гэты час ён працаваў на прадпрыемстве, але на пасадзе дырэктара — толькі з красавіка 2014-га.

Па справе праходзіць каля 40 сведак як з Беларусі, так і з Расіі. На думку абвінавачання, да іх ішла прадукцыя "Вяснянкі", а грошы за яе вярталіся далёка не ўсе.

Дарэчы, "Вяснянка" некалі была ў Магілёве горадаўтваральным прадпрыемствам, але ўжо доўгі час перажывае фінансавыя цяжкасці. 15 снежня там павінен адбыцца пазачарговы агульны сход акцыянераў, дзе будзе разглядацца пытанне аб банкруцтве фабрыкі і падачы ў эканамічны суд заявы даўжнiка. Праўда, справа Шнэка з гэтым пытаннем не звязаная.

Фота: 222.by

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі