Дзеці ўкраінскіх уцекачоў просяць Санту, каб скончылася вайна
У Германіі пачалі працаваць калядныя паштовыя аддзяленні, і дзеці пішуць лісты Санкт Нікалаусу — нямецкаму Санту / Bild_Russian
Дзеці ўкраінскіх бежанцаў у Германіі пішуць лісты нямецкаму Санту і просяць, каб скончылася вайна, расказвае Bild.
Калядныя паштовыя аддзяленні кожную зіму прымаюць дзіцячыя лісты. Хлопцы і дзяўчаты адрасуюць лісты немаўляці Хрысту або Санкт-Нікалаусу.
“Нам часта пішуць дзеці-ўцекачы, якія знаходзяцца тут, у Германіі і якім, напрыклад, давялося расстацца з адным з бацькоў. Сумна чытаць такія лісты", — цытуе выданне каардынатарку рассылання лістоў Сабіну Герэке.
Санкт-Нікалаус прымае лісты ў аднайменным гарадку ля французскай мяжы, і сёлета ён атрымаў ужо 17 тысяч пасланняў. Працу большасці такіх святочных паштовых аддзяленняў фінансуе Пошта Германіі, а некаторыя з іх працуюць дзякуючы валанцёрам. Сёлета 40 чалавек дапамагаюць Санкт-Нікалаусу апрацоўваць лісты. І яны пастараюцца адказаць кожнаму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.