Дзень Волі ў Мінску можа прайсці пад лозунгамі салідарнасці з Украінай

26 лютага ў Мінску збярэцца аргкамітэт па адзначэнню ўгодкаў абвяшчэння 25 сакавіка 1918 года дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Звычайна ў беларускай сталіцы на Дзень Волі праводзіцца вулічная акцыя. Сталічныя ўлады традыцыйна адпраўляюць яе ўдзельнікаў на плошчу Бангалор.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

Як інфармуе прэс-служба Партыі БНФ, фронтаўцы прапануюць іншым удзельнікам аргкамітэта правесці сёлетнюю акцыю "пад лозунгамі абароны незалежнасці і салідарнасці з Украінай, якая цяпер бароніць сваю тэрытарыяльную цэласнасць ад крамлёўскага агрэсара".

Акрамя Партыі БНФ вулічную святочную акцыю будуць рыхтаваць рух “За Свабоду”, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт БХД, кампанія “Гавары праўду”. Аргкамітэт збярэцца ў мінскім офісе БНФ а 15-й гадзіне.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі