Джонсан абяцае скончыць з залежнасцю ад "пуцінскіх нафты і газу"

Джонсан абяцае скончыць з залежнасцю ад "пуцінскіх нафты і газу"

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан абяцае скончыць з залежнасцю ад "пуцінскіх нафты і газу", а таксама "забяспечыць патанненне энергіі ў доўгатэрміновай перспектыве". Пра гэта ён заявіў падчас выступлення ў Палаце абшчын, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Паводле слоў Джонсана, прыярытэты брытанскага ўрада павінны быць доўгатэрміновымі, паколькі Вялікабрытанія сутыкаецца "з эканамічнымі наступствамі расійскай агрэсіі". Ідзе пошук шляхоў пераадолення гэтых наступстваў, якія адбіваюцца і на "брытанскіх цэнах на энерганосьбіты і сямейных бюджэтах". Ад залежнасці ад расійскіх энерганосьбітаў дапаможа пазбавіцца "дзяржаўная падтрымка малазабяспечаных сем'яў", адзначае брытанскі прэм'ер.

Борыс Джонсан паабяцаў зрабіць энергетыку Вялікабрытаніі больш экалагічнай, даступнай і бяспечнай. Якім чынам? За кошт пашырэння ветраэнергетыкі, будаўніцтва новых ядзерных рэактараў і аб'яднання з саюзнікамі для "супрацьстаяння пуцінскай агрэсіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі