Дзярждэп ЗША вінаваціць Расію і сепаратыстаў у двудушнасці

Расія і данбаскія сепаратысты, якіх яна падтрымлівае, кажуць пра мір, а самі ваююць. З такой заявай выступіў прадстаўнік Дзярждэпа ЗША Джон Кірбі, каментуючы сітуацыю з абвастрэннем канфлікту ў зоне АТА пасля атакі баевікоў на Старагнатаўку.

"Мы глыбока занепакоеныя рэзкім ростам колькасці нападаў на ўсходзе Украіны. Расія і сепаратысты, якіх яна падтрымлівае, не могуць адначасова казаць аб міры і ваяваць. Калі яны хочуць міру, то яны павінны цалкам выконваць пагадненне аб спыненні агню, дасягнутае ў Мінску", — перадае ТСН словы амерыканскага прадстаўніка.

Таксама Кірбі выказаў занепакоенасць у сувязі з нядаўнімі падпаламі аўтамабіляў спецмісіі АБСЕ ў Данецку.

За мінулыя суткі сепаратысты перайшлі ў наступ у раёне Старагнатаўкі, а на марыупальскім напрамку сталі адкрыта ўжываць цяжкое ўзбраенне. Спроба наступу баевікоў у раёне Старагнатаўкі была спыненая.

Фота: defense.gov

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі