Дзяржпакет акцый Бярозаўскага сыраробнага камбіната прадалі без аўкцыёну

Дзяржпакет акцый Бярозаўскага сыраробнага камбіната прадалі без аўкцыёну

Дзяржаўны пакет акцый ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат" (386 300 акцый, якія належалі Брэсцкай вобласці — 62,68%) прадалі без аўкцыёну "па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь". Іх купіла ААТ "Савушкін прадукт" — буйны вытворца малочнай прадукцыі, інфармуе Дзяржаўны камітэт па маёмасці. За акцыі было заплачана больш за 86 мільёнаў рублёў, і іх ужо атрымаў абласны бюджэт.

"Савушкін прадукт" мусіць выканаць шэраг ўмоў. Гэта інвеставанне ў прадпрыемства на мэты развіцця і мадэрнізацыі; павелічэння выпуску прадукцыі на 20 млн рублёў за тры гады; забеспячэнне ў бліжэйшыя тры гады работнікам заробку, не меншага за цяперашні ўзровень; захаванне калектыву.

Партал tut.by адзначае са спасылкай на "інфармаваную крыніцу", што група кампаній "Санта" (яе ўладальнік — Аляксандр Машэнскі) давяла сваю долю ў бярозаўскім прадпрыемстве (там працуе каля паўтары тысячы чалавек) да 81%. Яна іх выкупала з 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі