Дзяўчына ў Віцебску загінула ад рукі выпадковага мінака — ён напаў на яе з нажом

Меркаваны забойца затрыманы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com​
Меркаваны забойца затрыманы / ілюстрацыйнае фота pixabay.com​

Маладая жанчына 25 гадоў загінула ад выпадковага мінака ў Віцебску — ён напаў на яе з нажом. Меркаваны забойца затрыманы, паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці.

Затрыманаму 22 гады, ён родам з Лепеля. Раней праблем з законам не меў. У пачатку ліпеня ён прыехаў у Віцебск і ўладкаваўся на працу на мясцовы завод. Паводле версіі пракуратуры, забойства ён здзейсніў з хуліганскіх меркаванняў.

Трагедыя адбылася каля 2 гадзін ночы 24 ліпеня на АЗС па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў — абвінавачаны ўдарыў выпадкова сустрэтую дзяўчыну нажом у шыю. Праз тыдзень дзяўчына памерла ў бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі