ЕГУ заяўляе пра імкненне беларускіх уладаў запалохаць абітурыентаў

Кіраўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта заявіла, што супраць навучальнай установы афіцыйнымі беларускімі СМІ распачатая «чарговая кампанія па дыскрэдытацыі».
У гэтых публікацыях мэтанакіравана скажаюцца факты, адзначае прэс-служба ЕГУ. Адміністрацыя ўніверсітэта мяркуе, што прычынамі цяперашняй інфармацыйнай вайны з’яўляецца «паспяховы пачатак прыёмнай кампаніі і імкненне беларускіх уладаў усімі даступнымі сродкамі запалохаць абітурыентаў ЕГУ і іх бацькоў».

30 чэрвеня ЕГУ праводзіць Дзень адкрытых дзвярэй, каб усе жадаючыя, а найперш абітурыенты маглі атрымаць аб’ектыўную інфармацыю пра дзейнасць універсітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі