Экіпажу Іл-76 у Тайландзе выставілі тры новыя абвінавачванні
Арыштаванаму ў Бангкоку экіпажу самалёта Іл-76, затрыманага тайландскімі ўладамі, выставілі тры новыя абвінавачванні. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на газету Bangkok Post. Чальцоў экіпажу, які складаецца з чатырох грамадзян Казахстана і аднаго грамадзяніна Беларусі Міхаіла Петухова, цяпер вінавацяць у нелегальнай перавозцы зброі, нелегальным увозе зброі ў Тайланд і неданясенні ўладам пра наяўнасць на борце гэтай самай зброі.
Тайландская газета сцвярджае, што такую інфармацыю даў выканаўца абавязкаў начальніка Ўпраўлення па барацьбе са злачыннасцю мясцовай паліцыі палкоўнік Супхісан Пхакдынарынат.
Нагадаем, самалёт Іл-76, зарэгістраваны ў Грузіі, быў затрыманы тайландскімі ўладамі 12 снежня. Падчас дагляду ў часе дазапраўкі палівам у Бангкоку палівам у ім знайшлі запакаваныя ў скрыні з цывільнай маркіроўкай гранатамёты, партатыўныя зенітна-ракетныя комплексы ды іншыя ўзбраенні, загружаныя ў самалёт у Паўночнай Карэі.