Экс-чыноўніцу Мінаблвыканкама асудзілі на чатыры гады за хабар

Экс-чыноўніцу Мінаблвыканкама асудзілі на чатыры гады за хабар

Суд Клецкага раёна Мінскай вобласці асудзіў на чатыры гады з канфіскайцыяй маёмасці і пяцігадовай забаронай займацца пэўнай дзейнасцю былога галоўнага спецыяліста ўпраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінскага аблвыканкама.

У каментары БелаПАН праваахоўнікі распавялі, што жанчыну затрымалі ў верасні 2015 года. Падчас праверак выявілася, што чыноўніца пяць гадоў (з 2010-га па 2015-ы), карыстаючыся службовым становішчам, брала хабар ад індывідуальных прадпрымальнікаў і службовых асоб гандлёвых прадпрыемстваў Клецкага, Капыльскага, Нясвіжскага, Старадарожскага і Стаўбцоўскага раёнаў. За хабар яна пісала станоўчыя вынікі праверак па абгрунтаванасці фармавання цэн на сацыяльна значныя групы тавараў і непрыцягненні да адказнасці па выяўленых парушэннях.

Паведамляецца, што чыноўніца брала невялікія сумы хабару. Не грэбавала і прадуктамі харчавання. Следства выявіла 24 факты атрымання хабару.

Прысуд суда не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі