Экс-дырэктарку Белдзяржцырка не ўзялі ў галоўны цырк Санкт-Пецярбурга

Былая дырэктарка Белдзяржцырка хацела кіраваць Вялікім пецярбургскім дзяржаўным цыркам на Фантанцы. Аднак атрымала адмову, паведамляе tut.by

Нагадаем, што гаворкі пра магчымае новае месца Бандарчук з'явіліся ў траўні. Паведамлялася, быццам запрасіў яе легендарны мастацкі кіраўнік цырка Вячаслаў Палунін. 

У Белдзяржцырку Таццяна Бандарчук адпрацавала амаль 42 гады, апошнія 17 гадоў была дырэктаркай. Аднак улетку 2013 года яна была вымушаная пакінуць пасаду, калі Генпракуратура пачала на яе крымінальную справу. Бандарчук западозрылі ў злоўжыванні службовым становішчам. Напрыканцы 2013 года стала вядома, што яна падчас следства кампенсавала шкоду і падала хадайніцтва аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці. Неўзабаве Аляксандр Лукашэнка гэта прашэнне задаволіў. 

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі