Экс-прэзідэнт ІІХФ Фазэль атрымаў грамадзянства Расіі

Аляксандр Лукашэнка і Рэнэ Фазэль / БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка і Рэнэ Фазэль / БЕЛТА

Былы прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазэль атрымаў расійскае грамадзянства, піша championat.com.

Таксама былы спартовы менеджар стаў асноўным уладальнікам буйнога расійскага вытворцы яблыкаў: яму перайшла доля ў 54% акцый у кампаніі "Алма Холдынг". Раней такі пакет акцый быў на балансе швейцарскай Procuri S.A. Астатнія 46% акцый мела "Волга груп Агра" прадпрымальніка Генадзя Цімчанкі. Кампаніі "Алма Холдынг" надлежыць амаль 400 га садоў.

Рэнэ Фазэль узначальваў ІІХФ з 1994 года. Ён пакінуў пасаду прэзідэнта арганізацыі ў 2021 годзе. У 2021-м ён да апошняга моманту стараўся правесці хакейны чэмпіянат свету ў Латвіі і Беларусі, нават прыязджаў на перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Аднак пад ціскам іншых краін кіраўніцтва ІІХФ было вымушанае адмовіць Беларусі ў праве правядзення турніру. У тым жа годзе хакейную федэрацыю ўзначаліў француз Люк Тардзіф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі