Фазэль: мы далі зразумець, што ЧС немагчымы без змены палітычнай сітуацыі

Фазэль: мы далі зразумець, што ЧС немагчымы без змены палітычнай сітуацыі

Рэнэ Фазэль працягвае апраўдвацца і тлумачыць сваю студзеньскую паездку ў Мінск да Аляксандра Лукашэнкі. У інтэрв'ю швейцарскаму выданню Watson ён заявіў, што сваім візітам хацеў падштурхнуць беларускія ўлады да дыялогу з апазіцыяй.

"Я ўбачыў магчымасць, можа быць, ператварыць гэты чэмпіянат свету ў чэмпіянат свету па прымірэнні, каб стымуляваць дыялог з апазіцыяй з дапамогай гэтага чэмпіянату свету. Дыялогу, па ўсёй бачнасці, цяпер не існуе. Вось у чым драма: прадстаўнікі апазіцыі кажуць нам, што яны хочуць гэтага чэмпіянату свету, што гэта чэмпіянат свету для народа. Але дыялогу паміж уладай і апазіцыяй відавочна няма", — заявіў кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі