Экс-старшыня ТБМ Алена Анісім выйшла на волю пасля 12 сутак арышту
Алена Анісім / З архіва Еўрарадыё
Экс-старшыня Таварыства беларускай мовы, былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім выйшла на волю пасля 12 сутак арышту. Як стала вядома праваабаронцам, міліцыянеры склалі на яе пратакол за "дробнае хуліганства" ("крычала, размахвала рукамі, паводзіла сябе агрэсіўна, на просьбы супакоіцца не рэагавала"). Зразумела, што гэта было прыдумана, каб адправіць Анісім за краты. Цяпер яна часова з'ехала з Мінска, каб падлячыцца.
Пра затрыманне Алены Анісім у Акадэміі навук Еўрарадыё стала вядома 17 траўня. Анісім — супрацоўніца Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Менавіта там яе і забралі сілавікі.
ТБМ было ліквідаванае ўладамі восенню 2021-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.