У Акадэміі навук затрымалі экс-старшыню ТБМ Алену Анісім

Алена Анісім / Еўрарадыё, архіўнае фота
Алена Анісім / Еўрарадыё, архіўнае фота

Як стала вядома Еўрарадыё, 17 траўня ў Акадэміі навук затрымалі Алену Анісім — экс-старшыню Таварыства беларускай мовы (ТБМ), ліквідаванага ўладамі. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Алена Анісім — супрацоўніца Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Затрыманне адбылося ў яе на працы.

У 2016 годзе Анісім стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў.

У лістападзе 2021-га ТБМ было ліквідаванае ўладамі ў шэрагу іншых грамадскіх арганізацый. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі