Элтан Джон бярэ шлюб
Абраннікам спевака стаў яго даўні партнёр Дэвід Ферніш.
Вяселле брытанскага музыкі Элтана Джона пройдзе ў нядзелю, 21 снежня. Урачыстасць пройдзе ў доме сусветнай зоркі эстрады ў Віндзары роўна праз 10 год пасля заключэння грамадзянскага саюзу Элтана Джона і Дэвіда Ферніша.
На вяселле запрошаныя пяцьдзясят найбліжэйшых маладым людзей. Тым не менш, спявак запрасіў на вяселле ўсіх ахвотных прысутнічаць на цырымоніі віртуальна.
Запрашэнне ўсяму свету было зроблена праз Instagram, дзе Элтан Джон абяцае выставіць усе галоўныя моманты цырымоніі шлюбу, інфармуе ВВС.