"Энергетык-БДУ" перамог леташняга чэмпіёна "Дынама-Брэст"
Энергетык-БДУ ў распранальні пасля перамогі над Дынама-Брэст / vk.com/energetikbgu
"Энергетык-БДУ" перамог леташняга чэмпіёна Дынама-Брэст з лікам 2:1. Брэсцкая каманда гуляла ў гасцях 16 траўня ў Маладэчне на гарадскім стадыёне.
Спярша супраць "студэнтаў" не гулялі топавыя гульцы брэсцкай каманды — Арцём Мілеўскі і Дзяніс Лапцеў. Таксама па-за гульнёй апынуўся Аляксандр Нойок, але ён не гуляў з-за перабору жоўтых картак, паведамляе tut.by.
Першы гол забілі "студэнты" яшчэ ў першым тайме. Душан Бакыч адправіў мяч у пустыя вароты. У другім тайме госці на 47-й хвіліне злавілі другі мяч. Яўген Юдчыц забіў у вароты берасцейцаў.
Пасля другога гола, трэнер Дынама-Брэст ўсё ж вырашыў выпусціць на поле Арцёма Мілеўскага і Дзяніса Лапцева. Берасцейцы забілі ў самым канцы гульні.
Леташнія чэмпіёны церпяць чацвёртае паражэнне ў дзевяці стартавых турах. "Энергетык-БДУ" атрымлівае другую перамогу запар і займае першае месца разам "Тарпеда-БелАЗам".
Наперадзе ў Дынама-Брэст дзве запар гульні супраць БАТЭ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.