Ермакова пацвердзіла: Нацбанк забароніць крэдыты без даведкі аб даходах

У інтэрв'ю БЕЛТА старшыня Нацбанка Надзея Ермакова заявіла, што "дакумент ужо прыняты". Але яна яшчэ не можа сказаць дакладна, калі ён пачне дзейнічаць.



Як паведамляла Еўрарадыё, праект дзяржрашэння яшчэ ў сакавіку быў накіраваны ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю. У выпадку калі з боку Мінюста не будзе ніякіх заўваг, ужо ў красавіку рашэнне Нацбанка можа набыць законную моц.

Як адзначаў БелаПАН, на думку банкіраў, прыняцце забароны на крэдыты без даведкі аб даходах прывядзе да скарачэння аб'ёмаў крэдытавання на пакупку ў краме. Прадстаўнікі некаторых камерцыйных банкаў лічаць, што забарона на выдачу спажывецкіх крэдытаў без даведак аб даходах можа быць абумоўленая імкненнем грашовых уладаў абмежаваць спажывецкі імпарт.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі