ЕС афіцыйна апублікаваў абнаўленне беларускага "чорнага спісу"
У Афіцыйным часопісе ЕС апублікавана абнаўленне беларускага "чорнага спісу". У трэці пакет санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі, прыняты 17 снежня, трапілі 29 чалавек і 7 юрыдычных асобаў. Прэс-служба Савета ЕС падкрэслівае, што санкцыі зацверджаныя "ў адказ на жорсткасць беларускіх уладаў і ў падтрымку дэмакратычных правоў беларускага народа". Яны накіраваны "супраць высокапастаўленых дзяржаўных асобаў, адказных за працяг жорсткіх рэпрэсій і запалохванне мірных дэманстрантаў, прадстаўнікаў апазіцыі і журналістаў". Пад санкцыі трапілі і эканамічныя суб'екты, бізнесмены і кампаніі, якія "атрымліваюць выгаду ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ці падтрымліваюць яго". Праўда, іх у "чорны спіс" трапіла няшмат, і ўжо з'явілася крытыка такіх абмежаваных санкцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.