ЕС інвеставаў у развіццё турызму ў рэгіёнах Беларусі 1,7 млн еўра

ЕС інвеставаў у развіццё турызму ў рэгіёнах Беларусі 1,7 млн еўра

ЕС інвеставаў у развіццё турызму ў рэгіёнах Беларусі каля 1,7 млн еўра. Пра гэта паведаміла кіраўніца прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў нашай краіне Андрэа Віктарын. Яна нагадала, што інвестыцыі адбываліся ў рамках праекту “Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі”. З іх дапамогай ствараліся новыя ці абнаўляліся ўжо існуючыя рэгіянальныя турыстычныя брэнды і прадукты, укараняўся перадавы еўрапейскі досвед. Геаграфія праекту ўключала Аўгустоўскі канал, Пружаны, Камянец, Мсціслаўе, Мядзел, Полацк.

Па выніках 2017 года ад турыстычнай галіны ў рэспубліканскі бюджэт паступіла каля 170 мільёнаў долараў, інфармуе БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі