Еўракамісар: Украінская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад радыкалаў
Штэфан Фюле, еўракамісар па пашырэнні і палітыцы суседства, у сераду выступіў перад дэпутатамі Еўрапарламента.
Ён паведаміў, што на наступным тыдні збіраецца наведаць Украіну, інфармуе РІА "Новости".
Таксама Штэфан Фюле лічыць, што ўкраінская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад радыкалаў, паведамляе УНІАН. "Апазіцыя і пратэстоўцы павінны дыстанцыяваць сябе ад радыкальных элементаў. Вызваленне занятых памяшканняў Міністэрства юстыцыі 27 студзеня і Міністэрства аграрнай палітыкі 29 студзені з'яўляецца адным з прыкладаў адказнага стаўлення з боку апазіцыі ", — сказаў Фюле.
Еўракамісар адзначыў, што Еўрасаюз і Міжнародны валютны фонд гатовыя дапамагчы Украіне ў правядзенні палітычных і эканамічных рэформаў.