Еўракамісія рэкамендуе краінам ЕС рыхтавацца да праблемаў з газам
Прычынай называецца ўкраінскі крызіс.
Краінам — сябрам Еўрапейскага Саюза варта прыняць меры да таго, каб да надыходу зімы падрыхтаваць свае энергасістэмы да магчымых перабояў з пастаўкамі газу.
У прыватнасці, Еўракамісія прапануе праверыць надзейнасць энергасістэм з дапамогай стрэс-тэставанні, а пры неабходнасці павялічыць стратэгічныя дзяржаўныя рэзервы прыроднага газу.
Такая падрыхтоўка вядзецца краінамі ЕС на фоне канфлікту паміж Украінай і Расіяй вакол коштаў на газ, адзначае РБК. Нядаўна кіраўніцтва кампаніі "Газпрам" заявіла, што ад 3 чэрвеня спыніць пастаўкі газу Украіне, калі Кіеў не аплаціць выстаўлены яму рахунак.
Фота — caricatura.ru