Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядалі справу палітвязняў

Дыпламаты каля будынка суда ў Мінску / https://www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk/
Дыпламаты каля будынка суда ў Мінску / https://www.facebook.com/posolstvogermaniiminsk/

19 ліпеня прадстаўнік амбасады Германіі ў Беларусі, а таксама супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў іншых краін прыйшлі да будынка суда Ленінскага раёна Мінска, дзе пачалі разглядаць справу палітвязняў Валерыі і Дзмітрыя Баяровічаў. Такім чынам яны выказалі з імі салідарнасць.

Прэс-служба амбасады Германіі адзначае, што Баяровічы "карысталіся сваімі правамі на свабоду сходаў і свабоду слова", а абвінавачванні супраць іх "несправядлівыя і маюць палітычныя матывы". Іх судзяць за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. Падкрэсліваецца, што федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных у Беларусі (іх налічваецца амаль паўтары тысячы).

Дзмітрый Баяровіч раней працаваў на дзяржаўным тэлеканале СТБ, але ў 2020-м звольніўся ў знак пратэсту супраць гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый. Баяровіча разам з жонкай затрымалі ў сакавіку сёлета.

Беларускія праваабаронцы прызналі Дзмітрыя і Валерыю Баяровічаў палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі