Еўрарадыё і амбасада Літвы сёння ўручаць прызы пераможцам літоўскіх тыдняў
Галоўны прыз, а гэта шэнгенская віза і вандроўка ў Літву, выйграў Сяргей Бычкоў. У амбасадзе кажуць, што шчасліўчыка чакае ўікенд на дваіх у Друскенінскім санаторыі.
Крысціна: “У нас галоўны прыз трошачку змяніўся, то бок галоўны прыз абяцаная кава ў Вільні перарасла ва ўікенд на дваіх у санаторыі “Спа Вільнюс Сана” на нашым курорце Друскенінкай, і гэты прыз нам ласкава прадставіў Дэпартамент турызму Літвы, і самакіраванне горада Друскенікі”.
Уручэнне адбудзецца а 4-й гадзіне. Спецыяльна дзеля гэтага ў Мінск прыехаў мэр горада Друскенікі і прадстаўнікі Дэпартамента турызму Літвы.
Санаторый славіцца сваім Spa-цэнтрам з басейнам, напоўненым мінеральнай вадой, 4-х зоркавай гасцініцай, салонам прыгажосці, Spa-барам са спецыяльным Spa-меню, рэстаранам і музычнымі вечарамі. Іншых пераможцаў віктарыны таксама сёння чакаюць каштоўныя падарункі.